BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ЕГУ прайшла лекцыя пра разуменне яўрэйскай спадчыны Украіны, Польшчы і Беларусі

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт зладзіў публічную лекцыю ў фармаце анлайн, прысвечаную сучасным выклікам для жыдоўскай спадчыны на тэрыторыях Украіны, Польшчы і Беларусі.

Пра шляхі працы са стэрэатыпамі вакол жыдоў кажа спікер сустрэчы, стыпендыят ЕГУ Рэната Ганінец з Украіны:

Мы таксама маем такія праблемы ва Украіне. У прыватнасці вобраз жыдоў у традыцыйным разуменні. У нас увогуле падчас вайны ён усё больш трансфармаваўся, бо да вобразу жыдоў дадалі Пуціна. Як выкараніць жыдоў я яшчэ ўяўляла. Як выкараніць жыда Пуціна я не ўяўляю. Але ў Кракаве напрыклад я бачу пазітыўныя тэндэнцыі – уласная жыдоўская грамада. Якая з’яўляецца лакальным нашчадкам польскіх жыдоў. Трэба трохі ўзбагачваць свае веды пра тую супольнасць, якая была вашымі суседамі, і была трагічна вынішчана.

Адпаведна падчас лекцыі ЕГУ была асобна разгледжана гісторыя яўрэйскага польска-украінскага памежжа і шляхі папулярызацыі такой спадчыны ў турызме ды музейнай справе.

Беларускае Радыё Рацыя