BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Талачыне з’явілася памятная дошка ў гонар беларускага мастака Лявона Баразны

З’яўленне памятнай дошкі стала магчымым дзякуючы ініцыятыве мясцовага краязнаўцы Змітра Іўчанкі, піша сайт «Будзьма».

Лявон Баразна – беларускі мастак, даследчык дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны. У жніўні 1972 года быў забіты ў цэнтры Менска пры нявысветленых абставінах. Мемарыяльная выстава, у якой прадстаўлены, у тым ліку, працы Лявона Баразны, зараз праходзіць у Талачынскім краязнаўчым музеі.