BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вікця Жытнік: Мая паэзія – гэта спасціжэнне сябе, паразуменне сябе з сабой

Маладая паэтка і актывістка Вікця Жытнік апынулася ў вымушанай эміграцыі. Зараз дзяўчына працуе над сваім першым зборнікам, у які ўвайдуць вершы, напісаныя з 2018 года. Госця Рацыі распавяла Арыне Ганцэвіч як гэта — быць маладой паэткай у эміграцыі.

Даўчына паспела павучыцца на двух курсах БДУ, але з-за палітычнай сітуацыі была вымушана з’ехаць за мяжу і зараз жыве ў Беластоку.

Пачуць вершы Вікці Жытнік можна было падчас мітынгу да Дня Волі ў Беластоку ў выкананні музыкі Ігара Палынскага.

Вікця Жытнік: Увогуле большасць маёй творчасці – гэта трошачкі андэграўнднае, а так – гэта спасціжэнне сябе, паразуменне сябе з сабой і разуменне свету праз сябе, але ў нейкім іншым ракурсе, не так, як гэта бачна вачыма, а каб трошачкі падумаць, прыдумаць нешта новае.

РР: Калі ты ўвогуле пачала пісаць, у якім узросце адбыліся першыя твае спробы? І як філфак табе дапамог у творчасці, а можа і не дапамог?

Вікця Жытнік: Я пачала цікавіцца паэзіяй яшчэ ў класе чацвёртым. Я спрабавала ўдзельнічаць у нейкіх конкурсах. Але стала займацца паэзіяй я пачала ўжо ў 13 гадоў, бо з’явіўся чалавек, які перакуліў маё разуменне паэзіі, я зразумела, што пісаць можна па-іншаму, пісаць можна па-рознаму, разумець свет можна па-рознаму.

На філфаку, насамрэч, мне вельмі дапамаглі выкладчыкі. Мне казалі вельмі шмат добрых слоў. Я не чакала, што гэта будзе так успрынята людзьмі, якія прафесійна гэтым займаюцца.

Я друкавалася ў зборніку «Маладая плынь», у альманаху «Альтанка» і яшчэ ў некалькіх выданнях.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя