BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Звольнены мастацкі кіраўнік беларускага тэатра “Лялька”

Стала вядома пра тое, што некалькі дзён таму па ініцыятыве ўладаў 78-гадовы мастацкі кіраўнік віцебскага тэатра Віктар Клімчук быў звольнены са сваёй пасады. Яго абвінавацілі ў невыкананні планаў, якія чыноўнікі ад культуры паставілі перад тэатрам, ягоным творчым кіраўніком і калектывам артыстаў, паведамляе Віцебская вясна.

Творчую дзейнасць Віктар Ігнатавіч пачаў у Віцебску на пачатку 1985 года, калі выступіў адным з заснавальнікаў і першым рэжысёрам лялечнай трупы, створанай пры драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Увесь час рэжысёр вёў рэпертуарную палітыку тэатра. Дзякуючы гэтай плённай працы ў афішы ўстановы было 25 спектакляў для дзяцей і дарослых.

Спектаклі, пастаўленыя В.Клімчуком, неаднаразова прымалі ўдзел у айчынных і замежных лялечных фестывалях і станавіліся іх лаўрэатамі.

У 1996 годзе маэстра стаў лаўрэатам прэміі “Сузор’е муз” і атрымаў званне «Чалавек года» у намінацыі “Тэатральная творчасць” за вялікі ўклад у развіццё беларускага лялечнага мастацтва.

У 1998 годзе рэдакцыяй газеты “Культура” сп. Клімчуку было прысвоена спецыяльнае званне “Рыцар тэатра” як самаму яркаму тэатральнаму дзеячу года, а ў 1999 годзе было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”.

Аб аўтарытэце Віктара Ігнатавіча сведчаць таксама і неаднаразовыя запрашэнні да ўдзелу ў журы міжнародных фестываляў, а таксама ён ажыццяўляў селекцыйную работу па адборы спектакляў на міжнародныя фестывалі.