BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агнешка Рамашэўская-Гузы: У мяне няма дакладнага тлумачэння таго, што адбываецца

Госць Рацыі — Агнешка Рамашэўская-Гузы. Мы пагаварылі з ёй пра сітуацыю, якая склалася вакол тэлеканала «Белсат».

Агнешка Ромашевская-Гузы / Belsat

РР: Вы 17 гадоў працавалі на тэлеканале «Белсат», стваралі гэты канал. А зараз атрымліваецца, што Вас звальняюць. Раскажыце, як гэта ўсё адбывалася. Калі з’явіўся ліквідатар на польскай тэлевізіі, то, відаць, ужо ўзнікла адчуванне, што нейкія праблемы ёсць.

Агнеша Рамашэўская-Гузы: Ну, так. Як з’явіўся ліквідатар, то гэтая працэдура адбывалася гвалтоўна, таму выклікала непакой у многіх. Калі казаць пра нас, то ўзнікла пытанне, які будзе наш далейшы лёс. Мы былі перакананыя, што станцыя для Беларусі, увогуле скіраваная на ўсход, бо мы мелі і рускамоўныя праграмы, і гэта яшчэ мультымедыйная платформа, бо мы не толькі тэлевізійная станцыя, таму, спадзяваліся, такое медыя знойдзе нейкі спосаб ператрываць у гэтай складанай сітуацыі. Але напачатку аказалася, што мы дасталі сродкі толькі на месяц працы. І гэта выклікала мой непакой. Потым фінансаванне была падоўжана, але таксама толькі да трох месяцаў. Мы атрымалі такія паўнамоцтвы, што мелі магчымасць толькі падпісваць фінансавыя дакументы. Бо такая інстытуцыя як «Белсат» – гэта цэлая фабрыка, якая не можа функцыянаваць без падпісвання фінансавых дакументаў. І таму мы пачалі хвалявацца адносна гэтай сітуацыі. Мае калегі нават звярнуліся да міністра замежных спраў і таксама да ліквідатара. Выказвалі просьбу на спатканне, каб мець нейкую пэўнасць, што нас чакаць далей. Усё гэта аказалася безвыніковым. Я таксама пісала розная мэйлы, лісты. І ў пэўны момант атрымала паведамленне, што ніхто не будуць са мной размаўляць. Гэта было дзіўна. Я была дырэктарам каналу. І што гэта значыць, што са мной не будуць размаўляць.

РР: А з чым вы асабіста гэта звязваеце? Гэта сапраўды вельмі дзіўна. І такое пытанне: «Белсат» больш залежыў ад тэлебачання, ці ад Міністэрства замежных спраў?

Агнеша Рамашэўская-Гузы: Ну калі мы частка польскай тэлевізіі, залежылі, але, відавочна, больш фармальна, бо фінансаванне адбывалася ад Міністэрства замежных спраў. Мела пачуццё, што там нейкія размовы адбываліся. Але хіба што першы раз за 16 гадоў я не брала ў іх удзел. Бо ніхто не адказваў на мае просьбы. Гэта яшчэ больш мяне занепакоіла. Я ведала, што нашы сродкі запісаныя ў бюджэце МЗС на трансляцыю на замежжа. Гэта каля 200 мільёнаў. І я ў такой сітуацыі была досыць спакойнай. І лічыла, што «Белсат» – гэта адно з найважнейшых медыя сярод тых, якія транслююць на ўсход. Але потым даведалася з дакументаў, што там толькі 40 мільёнаў. Ну і ведала, што тэлевізія не магла б да гэтага нічога дадаць, бо была ў цяжкай фінансавай сітуацыі. У мінулыя гады тэлевізія нам дадавала сродкаў. І таму сітуацыя пачала выглядаць складанай.

І адкуль узялося нарэшце маё звальненне? Цяжка мне тут патлумачыць. Я не ведаю, чаму мяне звольнілі. Ведаю толькі пра афіцыйныя прычыны, які названыя. Нібыта не зусім добра дбала пра імідж майго працадаўцы – польскай тэлевізіі, і што не выконвала нейкіх там даручэнняў. Першая прычына вельмі суб’ектыўная, у кожнага можна быць свая думка – хто дбае, хто не дбае. А адносна другой прычыны – то ніякіх даручэнняў я не атрымлівала. Як я іх магла не выконваць, калі я іх не атрымлівала.

РР: Атрымліваецца, што гэтыя прычыны можна трактаваць, як нейкую нелаяльнасць да працадаўцы?

Агнеша Рамашэўская-Гузы: Ну так.

РР: Я хацеў бы яшчэ закрануць такую тэму, зараз апазіцыйныя палітыкі сустракаюцца з польскімі палітыкамі, яны ўсе кажуць, што «Белсат» вельмі важны, што фінансаванне незалежных сродкаў масавай інфармацыі, якія трансююць на замежжа, будзе. І як гэта ўсё карэлюецца, з аднаго боку гучаць заявы, што гэта важная справа, з іншага боку ўзнікаюць такія інфармацыі, якія гучаць гэтымі днямі?

Агнеша Рамашэўская-Гузы: Учора я развітвалася з калегамі «Белсату» і сказала ім адну важную рэч. Каб журналісты бралі пад увагу важны фактар – паміж словамі і фактамі часам бывае вельмі вялікая адлегласць. І журналіст павінен больш звяртаць увагу на факты, а не на тое, што там ім сказалі. Тое, што сказалі, таксама ёсць элементам рэальнасці, але з гэта не вынікае тое, як ёсць на самой справе.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя