BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Лябедзька пра так званы Усебеларускі народны сход

Грувасткая махіна, сэнс якой цяжка разгледзіць. Беларускі палітык Анатоль Лябедзька выказваецца пра так званы ўсебеларускі народны сход, які сёння пачынаецца ў Менску.

Нагадаем, сёлетні сход сёмы, ён праходзіць упершыню ў канстытуцыйным статусе. Прапаганда, яго акрэслівае, як вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя, які аформілі на рэферэндуме ў лютым 2021 года.

Каментуе дарадца па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе Офісу Святланы Ціханоўскай, палітык Анатоль Лябедзька:

– Мы бачым вельмі складаную сістэму, якую збудаваў Лукашэнка. Дапамагаў яму гэта будаваць яго асабісты страх, бо яна настолькі складаная, настолькі заблытаная, настолькі цяжкая, настолькі незразумелая, гэта заблытанасць, незразумеласць, яны як раз ствараюць для Лукашэнкі магчымасці максімальна пазбегнуць нават нейкай тэарэтычнай пагрозы для яго асабістай улады.

Ранейшыя шэсць, так званых усебеларускіх народным сходаў запомніліся, як наменклатурныя. Яны праходзілі раз на пяць гадоў, перад выбарамі, як агітацыйная кампанія Аляксандра Лукашэнкі. Першы прайшоў у кастрычніку 1996 г.

Беларускае Радыё Рацыя