BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

АПКБ абвяшчае 2024-ы Годам беларускай нацыянальнай традыцыі

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі абвяшчае 2024-ы Годам беларускай нацыянальнай традыцыі. Кабінет даручыў прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні сумесна з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, грамадскімі арганізацыямі, культурнымі ініцыятывамі і ўстановамі распрацаваць план мерапрыемстваў па падтрымцы беларускай нацыянальнай традыцыі, яе вывучэнні і папулярызацыі.

У гэтай сувязі Аліна Коўшык выступіла з відэазваротам да беларусаў:

YouTube player

Прадстаўніца АПКБ па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык прапануе беларусам у новым годзе з гонарам перадаць свае традыцыі блізкім і дзецям, захаваць той багаты досвед, які робіць нас асаблівымі.

Беларускае Радыё Рацыя