BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Байдэн падпісаў закон аб дапамозе Украіне

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб дапамозе Украіне. Раней яго зацвердзіла Палата прадстаўнікоў, а ўчора, 23 красавіка, ён быў прыняты Сенатам.

Фота: bbc.com

Пра падпісанне дакумента лідар ЗША расказаў падчас брыфінгу. “Гэта добры дзень для Амерыкі, гэта добры дзень для міру ў свеце. Гэта надзвычай важна. Я толькі што падпісаў закон, які тычыцца дапамогі па бяспецы. Гэта зробіць Амерыку бяспечней, гэта зробіць свет больш бяспечным. Яна прадаставіць… дапамогу нашым партнёрам для таго, каб яны маглі сябе абараніць…”, – заявіў ён.

Па словах Байдэна, гэтая дапамога з’яўляецца таксама інвеставаннем ва ўласную бяспеку ЗША. “Калі нашы саюзнікі стануць больш бяспечнымі і моцнымі, мы будзем мацнейшымі”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Агульны аб’ём пакета дапамогі, падпісаны прэзідэнтам ЗША, складае 95 млрд даляраў. Мяркуецца выдзяленне Украіне 61 млрд даляраў. Ізраілю – 26 млрд даляраў.