BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская заклікала ўладальнікаў гуманітарных ДНЖ не ездзіць у Беларусь

Святлана Ціханоўская зрабіла заяву па выніках нядаўняга галасавання ў літоўскім Сейме адносна ўвядзення абмежаванняў для беларусаў — уладальнікаў літоўскага ДНЖ (дазволу на жыхарства), на наведванне радзімы.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Прапанаваныя папраўкі да законаў не атрымалі падтрымкі большасці дэпутатаў, але Ціханоўская нагадвае, што нават калі абмежаванняў не будзе, далёка не ўсім беларусам варта ездзіць у Беларусь,

«Памятайце пра небяспеку паездак у Беларусь, асабліва калі вы мелі досвед рэпрэсій. Не рызыкуйце сваёй свабодай. Калі вы — уладальнік гуманітарнага ДНЖ, калі ласка, устрымайцеся ад паездак у Беларусь. Гэта можа прывесці да анулявання вашых літоўскіх дакументаў», — папярэджвае дэмакратычная лідарка.

Беларускае Радыё Рацыя