BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дыпламатычныя прадстаўнікі запісалі супольнае віншаванне да беларусаў

Спецпрадстаўнік Польшчы па сувязях з беларускімі дэмсіламі Артур Міхальскі, амбасадар Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс, амбасадар Літвы па асобых даручэннях у Беларусі Аста Андрыяўскене, спецыяльны пасланнік па адносінах паміж Швецыяй і дэмакратычнай Беларуссю Крысціна Юханэсан і спецпрадстаўнік Эстоніі пры беларускіх дэмсілах Марка Коплімаа запісалі супольнае віншаванне да беларусаў са Святам Божага Нараджэння.

«Сябры, суседзі, зняволеныя, самотныя, дарагія беларусы! Божае нараджэнне – час радасці, час спакою, час надзеі, час любові, час веры. Жадаем вам свабоды, пачуцця супольнасці, жадаем вам сіл, салідарнасці, перамогі. Хрыстос нарадзіўся! Утульных і цудоўных Калядаў! Віншуем з Калядамі! Хрыстос нарадзіўся! Шчаслівых святаў!» – павіншавалі яны на беларускай мове.