BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фонд «Вільна Беларусь» звярнуўся да ўладаў Украіны з праблемамі легалізацыі грамадзян Беларусі

Фонд «Вільна Білорусь» перадаў афіцыйны зварот да Прэзідэнта Украіны, Прэм’ер-міністра Украіны і Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны з просьбай садзеяння ў легалізацыі беларусаў ва Украіне.

Кажа кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

Сэнс- гэта прызнанне скончаных пашпартоў на момант ваеннага стану, адмена спраў судзімасці, апастылізацыя. То бок вырашэнне патанняў, з якімі сутыкнуліся на сёння беларусы. У заканадаўстве няма прапісаных беларусаў. Ёсць іншаземцы. Прызнаваць скончаныя пашпарты падчас ваеннага стану ва Украіне распараджэннем Савета Міністраў увезлі гэтыя прапановы.

Па словах Аляксея Францкевіча, зараз на тэрыторыі Украіны пражываюць дзясяткі тысяч грамадзян Беларусі. Некаторыя спраьавалі набыць украінскае грамадзянства, аднак сутыкнуліся з цяжкасцямі. Адпаведна дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі ва Украіне спыніла сваю працу і аніяк не ўдзельнічае ў легалізацыі беларусаў.

Фота фонда «Вільна Білорусь»

Беларускае Радыё Рацыя