BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькі часу яшчэ можа весці вайну Расея?

Расея можа яшчэ два гады ваяваць з Украінай з цяперашняй інтэнсіўнасцю. Такую ацэнку дае агенцыя Reuters са спасылкай на выведку Летувы.

Агенцтва паведамляе, што прычына ў высокіх коштах на нафту, ухіленні ад міжнародных санкцый і дзяржаўных інвестыцыях. Акрамя гэтага, Расеі дапамагаюць некалькі краін: Іран і КНДР забяспечваюць зброяй і боепрыпасамі, а Кітай стаў найбуйнейшым пастаўшчыком мікрачыпаў.