BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КР завяршыла збор спісаў на рэгістрацыю для выбараў


Каардынацыйная рада у межах падрыхтоўкі да выбараў завяршыла прыём выбарчых спісаў ад усіх жадаючых. Агулам былі пададзены 13 спісаў.

Папярэднія вынікі іх разгляду агучыла старшыня выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька:

– Спісы – гэта “Незалежныя беларусы”, “Закон і правапарадак”, “Краіна для жыцця”, “Салідарнасць”, “Хопіць баяцца” Таццяны Мартынавай і “Наша справа” Розы Турарбекавай прайшлі ўсе этапы праверкі, асабістай выбарачнай верыфікацыі і маюць увесь пакет запрабаваных дакументаў. І яны ўжо дапушчаныя да ўдзелу ў выбарах. Астатнія спісы зараз знаходзяцца на рознай стадыі апрацоўкі.

Па словах Алены Прыходзька, нягледзячы на нядаўнюю заяву Палка імя Кастуся Каліноўскага аб недапушчэнні ўдзелу байцоў у выбарах у КР, пададзены ў выбарчую камісію КР спіс «Воля» ад намесніка камандзіра Палка Вадзіма Кабанчука адкліканы не быў і праходзіць верыфікацыйную праверку.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя