BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Усаў пра так званы Усебеларускі народны сход

24–25 красавіка ў Менску праходзіць Усебеларускі народны сход. Удзел у ім бяруць больш за 1 160 чалавек. Траціна з іх – дэпутаты розных ступеняў улады.

Астатнія – члены прафсаюзаў, саюзаў жанчын і ветэранаў, партыі “Белая Русь” і БРСМ. Палітычнае мерапрыемства каментуе палітолаг Павел Усаў:

– Прынцыпова важна для Лукашэнкі праз гэты год пацвердзіць сваю ўласную легітымнасць і зацвердзіць унутраную кансалідацыю сістэмы і ўмоўна ідэалагічную перамогу над праціўнікамі. Другі момант, гэта склад прэзідыума. Гэты сход павінен скончыць спекуляцыі адносна таго ці Лукашэнка сыходзіць. Можа быць прынятае рашэнне пра датэрміновыя выбары, як Лукашэнка любіў гэта рабіць.

Вядома, што ахоўваюць сёлетні Усебеларускі народны сход у Менску ды яго ўдзельнікаў каля трох тысяч сілавікоў разам з сапёрамі.

Беларускае Радыё Рацыя