BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча надалей будзе намагацца вызвалення Анджэя Пачобута

Польшча будзе надалей намагацца вызвалення Анджэя Пачобута, пра гэта з трыбуны Сейму заявіў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі, які выступіў са справаздачным дакладам.

Палітык выказаў заклапочанасць становішчам у Беларусі польскай нацыянальнай меншасці, якая стала «закладнікам рэжыму».

«Поўную адказнасць за найгоршы ў гісторыі стан дачыненняў нясуць улады Беларусі. У мінулым усе ўрады Польшчы імкнуліся да дыялогу. Сёння мы страцілі надзею”, — заявіў польскі міністр. Сікорскі падкрэсліў, што Польшча будзе дабівацца вызвалення вядомага журналіста, грамадскага дзеяча і сябра Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута.

Нагадаем, што сёння ў Беластоку ў скверы каля помніка Ежы Папялушку пройдзе традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнем Анджэем Пачобутам.

Беларускае Радыё Рацыя