BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску завяршыўся так званы Усебеларускі народны сход

Лукашэнкаўская прапаганда УНС апісвае як эпахальную падзею. А СМІ ад рэспубліканскіх да раённых газет поўняцца расповедамі дэлегатаў сходу, якія кажуць, што ён «мае важнае значэнне для кожнага грамадзяніна нашай краіны. Мы хочам жыць у мірнай квітнеючай Беларусі». Гэта цытата адной з раённых газет.

На эмацыйны фон так званага Усебеларускага народнага сходу у нашым эфіры звярнула ўвагу прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Аліна Коўшык:

-Поўная прафанацыя. Гэта проста стварэнне нейкага працэсу, які не мае рэальнаг значэння для палітычных працэсаў у краіне насамрэч. Тут трэба глядзець не на тую карцінку, якую будуе Лукашэнка, а на тую рэальнасць, якую ён стварыў у нашай краіне. Гэта рэпрэсіі, якія не спыняюцца. Гэта падрыхтоўка краіны да вайны. Дэмілітарызацыя ўсёй краіны і беларускага грамадства. Нас рыхтуюць да анексіі. Дарагія сябры, вы хочаце жыць у расейскай Беларусі ці ў беларускай Беларусі? 

Адна з функцый так званага Усебеларускага народнага сходу, які стаў канстытуцыйным органам – дадатковая легітымізацыя ўлады Аляксандра Лукашэнкі, якога не прызнаюць краіны Захаду. А масавыя пратэсты пасля 2020 года паказалі, што ёсць праблема і з унутранай легітымнасцю.

Беларускае Радыё Рацыя