BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі абвясцілі ў вышук 700 замежнікаў, што ваююць на баку Украіны

743-і дзень вайны. У Расеі абвясцілі ў вышук 700 замежных грамадзян, што ваююць на баку Украіны, а таксама шэраг украінскіх вайскоўцаў.

Расея завочна арыштоўвае і абвяшчае ў вышук людзей, якія дапамагаюць Украіне адбіваць расейскую агрэсію. У якасці абвінавачаных па артыкуле аб наёмніцтве завочна прыцягнуты шэраг грамадзян Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Нарвегіі, Польшчы і Румыніі. 

Як піша газета Bild, на фоне гучнага скандалу з расейскай праслухоўкай у Нямеччыне нямецкія палітыкі «моцна занепакоіліся» пытаннем, а ці мог Пуцін, апроч вайсковых сакрэтаў, таксама атрымаць доступ і да інтымных. Эксперты адзначаюць, што верагоднасць падобнага вельмі высокая.

Як мяркуе вайсковы эксперт і прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта пры Мінабароны Германіі Карла Масала, падобныя інтымныя відэа ўжо могуць быць перахоплены Расеяй. 

Масала дадаў, што Нямеччына для Расеі з’яўляецца «самай важнай дзяржавай у Еўропе», асабліва з пункту гледжання пытання вайсковай падтрымкі Украіны. І менавіта таму тут праводзяцца маштабныя шпіёнскія гульні.

Беларускае Радыё Рацыя