BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У эфіры Радыё Рацыя распачаліся дэбаты кандыдатаў у Каардынацыйную раду

У эфіры нашага радыё распачаліся публічныя дэбаты кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады, выбары ў якую пройдуць з 25 па 27 траўня. Ужо сёння першыя ўдзельнікі такіх дэбатаў наведалі эфір нашага радыё і на выхадзе са студыі падзяліліся сваімі эмоцыямі.

Гаворыць мадэратар сённяшніх дэбатаў – Міхал Андрасюк.

— Першае, што прыйшло мне ў галаву, што гэта для ўсіх кандыдатаў першыя выбарчыя дэбаты на радыё. Бо дзе ім было дэбатаваць?

А ў іх удзельнічалі Юлія Сліўко, Карына Маліноўская, Сяргей Верамеенка, Аляксандра Ханевіч, Марына Кіявец і Аляксандр Кабанаў па тэлефоне.

– Мы трымаемся адзін аднаго і тут трэба спрачацца. Трошачкі цяжка. Але гэта дэбаты, гэта на карысць нашай краіны. Я думаю, самае добрае нас чакае наперадзе. Таму дзякуй за эфір.

– Усё прайшло мірна і ўтульна. Выбарнікі маюць знаць нас усіх як асобаў, а не толькі самых галоўных.

– Гэта вельмі добры досвед, асабліва для тых палітычных актывістаў, што толькі-толькі ўваходзяць у палітыку. На жаль, ім не далі такой мажлівасці ў Беларусі, але тут ёсць. Будзем спрабаваць, працаваць. Спадзяюся, праца будзе плённая.

– Для мяне самае галоўнае – гэта праблема палітвязняў. Мы горш-лепш, але неяк жывем. А там людзей катуюць.

– Дзякуй вялікі за такі досвед, бо гэта таксама вельмі важна для нас. Мы мусім ісці наперад, мусім аб’ядноўвацца. Каб гэта была здаровая канкурэнцыя, калі б мы працавалі ў адным кірунку, а не цягнулі кожны коўдру на сябе.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Да ўдзелу ў наступных такіх дэбатах ў эфіры Радыё Рацыя запрашаюцца і іншыя кандыдаты ў Каардынацыйную раду.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя