BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША выдзелілі Украіне новы пакет дапамогі на $ 1 мільярд

Джо Байдэн заявіў, што ў бліжэйшыя гадзіны пачнецца адпраўка дапамогі ва Украіну.

Фота: ru.espreso.tv. Ілюстрацыйнае фота.

ЗША выдзелілі Украіне новы пакет ваеннай дапамогі ў памеры 1 мільярд даляраў, аб яго падрыхтоўцы паведамілі напярэдадні. Кіеў атрымае ракеты для сістэм супрацьпаветранай абароны, артылерыйскія снарады і многае іншае.

Паводле Байдэна, Кіеў атрымае дапамогу ў лічаныя гадзіны.

“У бліжэйшыя гадзіны, літаральна праз некалькі гадзін, мы пачнем адпраўляць ва Украіну абсталяванне для СПА, боепрыпасы да артылерыі і рэактыўных сістэм, бронетэхніку”, – заявіў амерыканскі лідар.