BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскае “Дынама” разгромна прайграла суперніку па плэй-оф

Менскае «Дынама» пры аншлагу на «Мінск-Арэне» (за гульнёй назіралі 15086 гледачоў) правяло заключны хатнім матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ з піцерскім СКА. Беларускі клуб пацярпеў адчувальную паразу з лікам 1:5. Адзіную шайбу гаспадароў закінуў Брэт Рычы. Гэта 176-ы гол менчукоў у рэгулярным чэмпіянаце, што стала клубным рэкордам па колькасці закінутых шайбаў за адну «рэгулярку», паведамляе прэс-служба «Дынама». «Зубры» могуць павялічыць рэкордны паказчык – наперадзе ў іх заключны матч рэгулярнага чэмпіянату са «Спартаком». «Зубры» з 67 ачкамі займаюць восьмае месца ў Заходняй канферэнцыі. У СКА 95 балаў і першы радок на «Захадзе».

Сталі вядомыя пары раунда плэй-ін у беларускай хакейнай экстралізе.

Трыма матчамі ў Гомелі, Віцебску і Жлобіне працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. Галоўнай гульнёй вечара з пункту гледжання размеркавання месцаў у турнірнай табліцы стала супрацьстаянне на поўначы краіны паміж «Віцебскам» і «Хімікам». «Мядзведзі», якія ўжо гарантавалі сабе другі радок па выніках рэгулярнага чэмпіянату разграмілі супернікаў з лікам 5:0 – дублем адзначыўся Мікіта Ядраец. Гэты вынік азначае, што клуб з Наваполацка ўжо не абміне «Брэст» і зойме ў рэгулярным сезоне восьмае месца. Паралельна ў Жлобіне «Металург» працягнуў серыю з набранымі ачкамі да адзінаццаці сустрэч, абыграўшы «Магілёў» 5:1. Суседзі жлабінчан з «Гомеля» ў сваю чаргу пацярпелі восьмую паразу ў дзесяці апошніх матчах. На гэты раз «рысі» саступілі «Лакаматыву» – 1:4. Дзякуючы гэтаму поспеху хакеісты з Оршы адарваліся ад «Ліды» на недасягальную колькасць ачкоў і забяспечылі сабе дзявятую пазіцыю ў «рэгулярцы». Такім чынам, у раундзе плэй-ін «Лакаматыў» паспрачаецца за выхад у чвэрцьфінал з «Хімікам», а «Брэст», які стаў сёмым, разыграе праход далей з дзесятай камандай сезона «Лідай».

Антон Пуціла прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры

Паўабаронца менскага «Дынама» Антон Пуціла ў 36 гадоў завяршае карʼеру. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт менскага «Дынама». Беларускі хаўбек выступаў за такія клубы, як менскае «Дынама», «Алтай», «Фрайбург», «Газіянтэпспар», «Волга», «Анкарагаджу», маскоўскае «Тарпеда» і «Гамбург». З менскімі дынамаўцамі ён двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны (у 2004 і 2023 годзе). Таксама ў актыве Пуцілы 56 матчаў і 6 галоў за нацыянальную зборную краіны.
Чычкан застаўся ў запасе, а яго «Вісла» прайграла «Тыхы 71»
Беларускі галкіпер кракаўскай «Віслы», якая выступае ў другім польскім дывізіёне, Антон Чычкан застаўся ў запасе ў матчы супраць «Тыхы 71», які яго каманда прайграла з лікам 0:1. Пасля 21 матча «Вісла» з 34 баламі займае 4-е месца ў турнірнай табліцы другога дывізіёна, «Тыхы 71» яе ўзначальвае з 40 ачкамі.

Вызначыліся ўсе пары 1/8 фінала Лігі Еўропы

У пятніцу ў швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне 1/8 фіналу Лігі Еўропы. Каманды з адной нацыянальнай асацыяцыі на гэтай стадыі сустрэцца не маглі. Ангельскі ліверпуль згуляе з чэшскай «Спартай», нямецкі «Баер» згуляе з азербайджанскім «Карабахам», «Фрайбург» сустрэнецца з ангельскім «Вэст Хэм», «Рома» будзе вызначаць мацнейшага ў пары з «Брайтанам», а «Мілан» праэкзаменуе пражскую «Славію». Яшчэ адзін італьянскі клуб «Аталанта»
адправіцца ў госці да партугальскага «Спортынга». «Марсэль» у першай гульні прыме іспанскі «Вільярэал», шатландскі «Рэйнджэрс» паспрабуе прайсці партугальскую «Бенфіку». Першыя матчы адбудуцца 7 сакавіка, паядынкі ў адказ пройдуць 14 сакавіка.
«Баер» перамог «Майнц» – гэта 33-й матч без паразаў запар
У матчы 23-га тура чэмпіянату Германіі па футболе «Баер»дзякуючы галам Джакі і Андрыха ўзяў верх над «Майнцам» з лікам 2:1. Для «Баера» гэта ўжо 33-і матч без параз запар. Тым самым быў пабіты рэкорд Германіі, усталяваны «Баварыяй». «Баер» з 61 ачком працягвае ўзначальваць табліцу чэмпіянату, «Майнц» з 15 баламі ідзе на 17-й пазіцыі.

«Ахова-Дынама» у гасцях разграміла «Барысаў-900»

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе «Ахова-Дынама» ў гасцях разграміла «Барысаў»-900 з лікам 9:1. «Ахова-Дынама», у 15 паядынках набраўшы 21 ачко, займае шостае месца. У «Барысава»-900 13 балаў у 15 баталіях і дзевяты радок у табліцы.
Свёнтэк праграла Калінска ў паўфінале турніру WTA 1000 у Дубаі
40-я ракетка планеты расейска Ганна Калінская аформіла выхад у фінал турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Дубаі. 25-гадовая тэнісістка з Расеі абыграла першую ракетку планеты польку Ігу Свёнтэк у паўфінальным матчы з лікам 6:4, 6:4. Гульня працягвалася 1 гадзіну 41 хвіліну. Наступнай суперніцай Калінскай стане італьянка Ясмін Пааліні.

Беларускае Радыё Рацыя