BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве заявілі пра адмову гуляць адборавыя матчы Еўра-2025 з жаночай зборнай Беларусі

У швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне адборавага турніру жаночага чэмпіянату Еўропы, пасля якога даведалася супернікаў на групавым этапе і беларуская зборная. Яна трапіла ў квартэт «С1», дзе ёй належыць сустрэцца з нацыянальнымі камандамі Літвы, Кіпра і Грузіі.

Тым не менш выглядае, што матчы з літоўскімі футбалісткамі не адбудуцца. Пра гэта заявіў прэзідэнт Літоўскай федэрацыі футбола Эдгарас Станкявічус, чые словы прыводзіць lrt.lt. – Лёс у чарговы раз згуляў з намі злы жарт. У мінулым годзе нашай мужчынскай міні-футбольнай камандзе выпала сустрэцца з беларусамі. У выпадку з мужчынскай зборнай па футболе, балазе, удалося зманеўраваць. Аднак зараз у такую ж сітуацыю трапілі жанчыны. Калі казаць пра спартовыя вынікі лёсавання, то яны спрыяльныя. Аднак гуляць супраць беларусак мы дакладна не будзем, – як перадае Bet News, сказаў літоўскі функцыянер. Станкявічус таксама дадаў, што яго бок гатовы да санкцый з боку УЕФА і спадзяваўся, што яны будуць не жорсткімі.

Каладынска выбыла ў 116 фіналу ў Санта-Дамінга

Беларуска Яна Каладынска (248-ы нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў 1/16 фіналу турніру ў Санта-Дамінга. Наша суайчынніца саступіла прадстаўніцы Балгарыі 513-й ракетцы планеты Ліі Каратанчавай – 7:6 (7:5), 4:6. 6:7 (5:7) Прызавы фонд спаборніцтваў у Дамініканскай Рэспубліцы складае 25 000 даляраў.

Надаль зняўся з турніру ў Індыян-Уэлсе

Іспанскі тэнісіст Рафаэль Надаль не прыме ўдзел у турніры ў Індыян-Уэлсе.
«Шмат працаваў і практыкаваўся, прайшоў тэст у гэтыя выходныя, але не гатовы гуляць на самым высокім узроўні на такім важным мерапрыемстве. Гэтае не простае рашэнне, яно праўда складанае, але я не магу хлусіць сабе і хлусіць тысячам фанатаў. Я буду сумаваць па ўсіх вам і ўпэўнены, што турнір будзе мець вялікі поспех», – як перадае «СЭ», напісаў Надаль у сацсетках. У гэтым сезоне 37-гадовы іспанец выступіў на турніры ў Брысбене, дзе ў чвэрцьфінале саступіў аўстралійцу Джордану Томпсану. У гэтым жа матчы ён атрымаў пашкоджанне сцягна, з-за чаго прапусціў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а таксама зняўся з турніру ў горадзе Доха.

Аляксандр Свірэпа арандаваны берасцейскім «Дынама» у менскага

Паўабаронца менскага «Дынама» Аляксандр Свірэпа да заканчэння сезона будзе выступаць на правах арэнды за берасцейскае «Дынама». «Гэты ўніверсальны футбаліст уліўся ў шэрагі нашай каманды ў канцы 2022 года, а ў мінулым стаў чэмпіёнам Беларусі (у вышэйшай лізе – 9 матчаў, 1 гол). Жадаем Сашы максімальных поспехаў на новым месцы!» – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта менскага клуба.
Гандбол. Наталля Каціна стала новым гульцом «БНТУ-БЕЛАЗ»

Прэс-служба клуба паведамляе, што склад каманды папоўніўся яшчэ адным іграком

Наталля Коціна, якая раней гуляла ў чэмпіянаце Турцыі, вярнулася на радзіму і працягне сваю гульнявую кар’еру ў «БНТУ-БелАЗ». Мінулы сезон Коціна правяла ў маскоўскім ЦСКА, з якім стала чэмпіёнкай Расеі. Але большую частку сезона гандбалістка прапусціла з-за траўмы калена, атрыманай у кастрычніку 2022 года ў гульні за зборную Беларусі. Да ЦСКА левая крайняя Коціна выступала за «Гомель».

Беларускае Радыё Рацыя