BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жлобінскі “Металург” выйшаў у паўфінал плэй-оф

На сталічнай “Чыжоўка-Арэне” вызначыўся другі паўфіналіст сезона беларускай хакейнай экстралігі – ім стаў жлобінскі “Металург”.

Фота: БелТА

Супрацьстаянне самага тытулаванага клуба краіны “Юнацтва” з дзейным чэмпіёнам Беларусі стартавала тыдзень таму таксама ў Менску. Тады гаспадары святкавалі пераканаўчую перамогу 4:1, аднак тры наступныя матчы заставаліся за падначаленымі Дзмітрыя Краўчанкі (3:1, 2:1, 3:1). Да апошняй сустрэчы “Юнацтва” падыходзіла ўжо без права на памылку, але прайграла ў выніку 0:3. 4:1 у серыі на карысць “сталёвых ваўкоў”. Для сталічнага клуба сезон завершаны – дзесяціразовы чэмпіён упершыню за больш як 10 гадоў не будзе прадстаўлены ў паўфінале сезона.

Банкалюк стаў галоўным трэнерам “Івацэвічаў”

Антон Банкалюк стаў галоўным трэнерам “Івацэвічаў”. Раней ён займаў пасаду найстарэйшага трэнера клуба. Нагадаем, што ў гэтым сезоне “Івацэвічы” выступаюць у другой лізе Беларусі. Летась клуб заняў 7-е месца ў Берасцейскім дывізіёне.

Шведчыкаў і яшчэ пяцёра гульцоў працягнулі кантракты з БАТЭ

Мікіта Нескаромны, Раман Пілецкі і Аляксандр Шведчыкаў працягнулі кантракт з БАТЭ да канца 2025 года. Кантракты Мікалая Мірскага, Ягора Осіпава і Уладзіслава Русенчыка разлічаны да завяршэння сезона-2026.

Сярэдняя наведвальнасць першага тура Чэмпіяната Беларусі па пратаколах на 12% меншая, чым летась

Напярэдадні завяршыўся першы тур чэмпіянату Беларусі. Па яго выніках сярэдняя наведвальнасць матчаў вышэйшай лігі склала 1689. У мінулым сезоне яна складала 1925. Такім чынам, сярэдняя наведвальнасць на 12% меншая, чым у 2023-м. Самым наведваемым па пратаколах матчам першага тура стаў «Славія» – «Днепр», які сабраў 3450 гледачоў. Найменшую аўдыторыю сабраў матч «Іслач» – «Дынама» Берасце  – усяго 335 чалавек.

Бруну прапанаваў змяніць правіла атрымання жоўтай карткі за зняццё футболкі пры святкаванні гала

Капітан «Манчэстэр Юнайтэд» Бруну Фернандэш заклікаў скарэктаваць правілы, каб футбалісты не атрымлівалі жоўтыя за святкаванне галоў. «Гэта момант, якім гулец атрымлівае асалоду. Думаю, гэта адно з правілаў футбола, якое трэба змяніць. Трэба мець магчымасць адсвяткаваць гол, відавочна, захоўваючы павагу да іншых клубаў, атрымаць асалоду ад свайго моманту», – сказаў Фернандэш. Амад Дыяло забіў пераможны гол у браму «Ліверпуля» на 121-й хвіліне, зняў футболку і быў выдалены з поля, атрымаўшы другую жоўтую.

Беларускае Радыё Рацыя