BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

Галоўная мэта – вольная Беларусь, дзе не будзе палітвязняў і не будзе арыштаваных польскіх дзеячоў за ўласную пазіцыю.

З прамовай выступіла Аліна Коўшык.

Гучыць падзяка за салідарнасць прысутным беларусам, якія заўжды складаюць большасць такіх акцый.

Барбара Олех, прадстаўніца Падляшскага аддзялення Wspólnota Polska, распавядае пра сітуацыю з польскім асяродкам у Беларусі.

Слова бярэ Марэк Занеўскі, віцэ-старшыня Саюза палякаў у Беларусі.

25 красавіка на плошчы каля помніка Ежы Папялушка ў Беластоку распачалася чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам. На акцыi каля 50 чалавек.

Слова бяруць арганізатары акцыі: Саюз палякаў Беларусі і Падляшскі аддзел Таварыства «Wspólnota Polska». На акцыі прысутнічае Аліна Коўшык.

8 лютага 2023 года журналіст і актывіст Саюза палякаў Беларусі быў асуджаны лукашэнкаўскім судом на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «распальванне варожасці» і «рэабілітацыю нацызму», а таксама «за заклікі да ўвядзення санкцый». Дзяяч быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года і знаходзіцца за кратамі ўжо 37 месяцаў.