BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аліна Коўшык сустрэлася з амбасадарам Чэхіі ў Варшаве Бжэціславам Данчакам

Сустрэча была прысвечаная беларуска-чэшскаму супрацоўніцтву, падтрымцы культурніцкіх і адукацыйных праектаў, удзелу амбасады Чэхіі ў святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава і арганізацыі выставы ў гонар пісьменніка.

Асобнай тэмай размовы стала магчымае пашырэнне візавай падтрымкі для беларусаў.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык падчас сустрэчы адзначыла:

«Нас спалучае агульнае таталітарнае мінулае – і чэшскі досвед у пераадоленні камуністычнага рэжыму для нас вельмі каштоўны. Мяркую, ён дапаможа Беларусі хутчэй выйсці на сцежку дэмакратыі і сапраўды далучыцца да еўрапейскай сям’і народаў, да якой беларусы належаць па праву».