BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “З Падляшша Родам”: Памяці айца Рыгора Сасны

Памяці навукоўца і святара – айца Рыгора Сасны. Доктар багаслоўя, мітрафорны айцец Рыгор Сасна – візітная картка праваслаўнага духавенства на Беласточчыне. Айцец Рыгор Сасна нарадзіўся 30-га красавіка 1939 году ў Шэрнях. Памёр 6 студзеня 2016 году. За сваё жыццё напісаў сотні артыкулаў пра гісторыю праваслаўнай царквы, а таксама 30 манаграфій праваслаўных прыходаў на Падляшшы ў суаўтарстве з матушкай Антанінай Троц Сасной, ды з цяперашнім дырэктарам музею малой айчыны ў Студзіводах Дарафеям Фёнікам.

Днямі ў музеі ў Студзіводах адбылася сустрэча памяці айца Рыгора Сасны прымеркавана да дня ягоных народзінаў. Дарафей Фіёнік айца Рыгора называе сваім настаўнікам і чалавекам, які адыграў вызначальную ролю ў яго жыцці:

Больш пра айца Рыгора Сасну і пра захаванне ягонай спадчыны слухайце ў перадачы Валі Лаеўскай у серыі “З Падляшша родам” у бліжэйшую нядзелю 21-га красавіка а 12:05 і а 20:05. Паўтор перадачы 27-га красавіка а 17:05.

Беларускае Радыё Рацыя