BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарнобыльскі тыдзень у Вільні: Кветкі замест бомб!

Экадом працягвае шэраг мерапрыемстваў у межах Чарнобыльскага тыдня, мэта якога — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭ і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху. 21 красавіка ў Вільне пройдзе бясплатны майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых.

Кажа менэджэрка грамадскага аб’яднання „Экадом” Карына Салавей:

У Вільні будзе некалькі падзей. Будзе майстар-клас па стварэнні кветкавых раслінаў-бомбачак. Тым мы прапануем кветкі заместа бомбаў, і гэта таксама будзе адна з падзей Чарнобыльскага тыдня – будзем рабіць такое партызанскае садаводства. Гэта адбудзецца ўжо ў гэтую нядзелю, Vilniaus,20. Мы лічым, што ў Беларусі, як і ў іншых краінаў ёсць патэнцыял для бяспечнага бязядзернага развіцця з выкарыстаннем сучасных тэхналогій абнаўляемай ўстойлівай энергетыкі.

У мужах майстар-класа разам з экаактывістамі можна будзе стварыць так званыя “бомбачкі” або шарыкі з зямлі, гліны ды насення палявых кветак, якія зазвычай закідваюць на пустыры, каб пасля дажджу яны прараслі. Пачатак а 16-й, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus,20).

Беларускае Радыё Рацыя