BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

MEJSCE адсвяткавала нефармальнае адкрыццё на Песах

3-га і 24-га красавіка музей памяці габрэяў Беласточчыны “MIEJSCE” зладзіў дні нефармальнага адкрыцця. Разам з іншымі гасцямі вечарыну наведалі прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі і Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі.

Уражаннямі ад сустрэчы падзяліўся захавальнік грамадскага музею Томаш Вішнеўскі:

– Гэта вельмі сімвалічная сустрэча. Нам было прыемна, што з’явіўся прэзідэнт Беластока і ваявода. Гэта выразны сігнал для нас усіх, што для ўлады гэта важна. Вельмі цешуся з гэтай нагоды.

Прысутныя паслухалі лекцыі пра свята Песах ды сінагогу Цытронаў. Размаўлялі і пра “Бранскіх праведнікаў”, а таксама адбыўся паказ фільму пра заснавальнікаў Warner Brothers, чыя сям’я жыла ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і Міраслава Шута.