BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музей памяці габрэяў “Miejsce” збірае каманду валанцёраў

25-га красавіка музей памяці габрэяў Беласточчыны “Miejsce” (The Place) запрашае ўсіх жадаючых на адкрыты сход каманды музею. Кажа апякун грамадскай установы Томаш Вішнеўскі:

Запрашаем усіх, хто хацеў бы аказаць дапамогу гэтаму праекту. Людзей, якія маглі б быць валанцёрамі, дзяжурыць, рабіць нейкія свае праекты. Могуць прыйсці, прапанаваць, можам зрабіць штосьці супольнае.

Падчас адкрытага сходу будзе абрана каманда валанцёраў, якія змогуць рэалізоўваць свае праекты ў музеі, даглядаць яго, а таксама развіваць брэнд установы. Пачатак сходу а 17-й па адрасе: Беласток, вул. Малмеда, 6.

Беларускае Радыё Рацыя