BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Насустрач Дню Волі з Уладзімірам Арловым

Гэта будзе незвычайны літаратурны тур, у якім разам з вядомым беларускім літаратарам і гісторыкам Уладзімірам Арловым возьмуць удзел беларускі кампазітар і музыка Раман Арлоў (сузаснавальнік культавага гурту J:MOРС) ды стваральнік найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.

Пасля леташняга еўрапейскага туру, калі Уладзімір Арлоў наведаў шматлікія польскія гарады, а затым Берлін, Рым, Мілан і Балонню, адзін з найбольш папулярных беларускіх пісьменнікаў сустрэнецца цяпер з чытачамі ў краінах Балтыі і ў  Фінляндыі.

Творчыя сустрэчы адбудуцца у Клайпедзе, Коўне і Вільні ў Літве. Уладзімір Арлоў наведае таксама беларусаў Рыгі (Латвія), Таліна (Эстонія) і Хельсінкаў (Фінляндыя). Галоўны фокус творчых сустрэчаў будзе скіраваны на гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.

Уладзімір Арлоў таксама прадставіць аматарам літаратуры свае кнігі “Імёны Свабоды”, “Незалежнасць – гэта…”, “Айчына” і іншыя папулярныя выданні, што пабачылі свет дзякуючы Фонду Kamunikat.org.

Музычнае аздабленне сустрэчаў забяспечыць Раман Арлоў, а ў ролі вядоўцы выступіць кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.

Падчас сустрэчаў прагучыць перакладзенае на дзесяткі моваў славутае эсэ Уладзіміра Арлова “Незалежнасць – гэта…”.

Будзе магчымасць набыць кнігі (толькі за наяўныя сродкi) і атрымаць аўтограф.

Сустрэчы ў супрацоўніцтве з партнёрамі – Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў (Вільня), Таварыствам “Сьвітанак” (Рыга) ды беларускімі дыяспарамі у Клайпедзе, Коўне, Таліне і Хельсінках ладзіць Фонд Kamunikat.org.

20.03.2024 Клайпеда серада 18:30

Цэнтр нацыянальных культур, Donelaičio g. 6b

K. Donelaičio gatvė 6b, LT-92144 Klaipėda, Lietuva

Падрабязней

21.03.2024 Коўна чацьвер 18:30

Kauno Įvairių Tautų Kultūros Centras

Šv. Gertrūdos gatvė 58, LT-44261 Kaunas, Lietuva

Падрабязней

22.03.2024 Вільня пятніца 18:30

Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20

Падрабязней

23.03.2024 Рыга субота 14:30

Slokas iela 37, Rīga, LV-1048, Latvija

Падрабязней

24.03.2024 Талін нядзеля 17:00

Workland Estonia, Pärnu mnt 12, Tallin, Harjumaa, Estonia

Падрабязней

25.03.2024 Хельсінкі панядзелак 18:30

Otaniemen lukio

Amica Tietokylä, FI-02150 Espoo, Suomi

Падрабязней

Крыніца: Камунікат