За два дні – панядзелак і аўторак – польская памежная служба зафіксавала 285 спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю.
Зноў здарыліся інцыдэнты, калі мігранты закідвалі польскія патрулі камянямі і галінамі. Мігранты спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу на ўчастках мяжы каля Белавежы, Дубічаў Царкоўных, Чарэмхі і Нараўкі.
Таксама памежная служба затрымала так званага «кур’ера» – кіроўцам, які спрабаваў правезці ў краіну нелегальных мігрантаў, аказаўся грамадзянін Украіны. З пачатку года памежная служба затрымала больш за сотню перавозчыкаў нелегальных мігрантаў. У той жа час аператыўна-выратавальная група Белавежскага памежнага аддзела аказала дапамогу жанчыне з траўмай нагі і сімптомамі пераахаладжэння. Паводле заявы гэтай іншаземкі, яна прыехала з Эфіёпіі. Цяпер жанчына знаходзіцца ў гайнаўскім шпіталі.
Беларускае Радыё Рацыя