BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шчодры вечар! – Добры вечар!

Як штогод – сустракаем Новы Год на Беларускім Радыё Рацыя.
У ноч з 13 на 14 студзеня навагодні канцэрт пажаданняў.
А ў ім адборная музыка, шчырыя навагоднія віншаванні, прамыя спалучэнні з нашымі карэспандэнтамі ды, увага!, увага! – конкурсы.

Як прызы – самыя навейшыя дыскі папулярных беларускіх гуртоў Падляшша: «Сябры», «Зорка», «Вясна» і «Добрыя Грайкі».

Выдаўцом дыскаў ёсць фірма Poporazzi.

Стартуем у суботу ў 18 гадзін і гуляем да нядзелі да 01 (першай) ночы. У Беларусі на 2 гадзіны пазней (з 20.00 да 03.00 (трэцяй) ночы).

Дасылайце вашы віншаванні і слухайце нас у жывым эфіры не толькі пры дапамозе радыёпрыёмнікаў, а таксама праз інтэрнэт-трансляцыю і мабільныя аплікацыі.

Тэлефон у студыі +48 85 654 51 51 

SMS +48 508 667 663

[email protected]

skype racyja

На канцэрт запрашаюць вядоўцы Валя Лаеўская і Анна Шайкоўская