Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі ў Беластоку былі падведзены вынікі працы 6-й кадэнцыі ваяводскага самакіравання за 2019-2023 гады ў сферы падтрымкі нацыянальных меншасцяў ды праваслаўных прыходаў і арганізацый.
Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
– Для нацыянальных меншасцяў выдзелены сродкі ў памеры 15 млн 300 тысяч злотых. З іх 9,5 млн злотых – з бюджэту ваяводства, каля 6 млн злотых – з дзяржаўнай праграмы рэканструкцыі помнікаў.
Асобна падтрымку ваяводскім самакіраваннем беларускай меншасці на Падляшшы адзначыў радны Славамір Назарук:
-Гэта паказала, што наша супраца з маршалкоўскай управай вельмі добра праходзіць. Нам удалося ажыццявіць вельмі шмат ініцыятыў. Галоўнае, што гэта вялікія сродкі на беларускія і праваслаўныя мерапрыемствы, а таксама і для іншых нацыянальных меншасцяў.
Падчас сустрэчы таксама былі агучаны планы на бліжэйшыя месяцы — вынікі адкрытага конкурсу, адрасаванага нацыянальным меншасцям, і святкаванне 100-годдзя аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ў Польшчы, гэта значыць незалежнасці ад Маскоўскага Патрыярхату.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя