BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Крыме прагучалі выбухі: знішчылі дэсантны карабель «Новачаркаск»

У ноч на 26 снежня ў часова акупаваным Крыме прагрымелі выбухі. Камандуючы Паветранымі сіламі Украіны Мікалай Аляшчук заявіў аб знішчэнні вялікага дэсантнага карабля «Новачаркаск».

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Telegram-канал Алешчука.

„А флоту ў Расеі ўсё менш і менш! Гэтым разам за флагманам Чарнаморскага флоту РФ – крэйсерам «Масква» ідзе вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск». Надзявайце штаны і «по-домашнему уезжайте» з нашага Крыму, пакуль яшчэ не позна!“, – зазначыў ён.

Паводле інфармацыі з сацыяльных сетак, карабель перавозіў «шахедаў».

Крымскі здраднік Сяргей Аксёнаў пацвердзіў напад на Феадосію.

„Варожы ўдар быў нанесены ў раёне Феадосіі. Раён порта акружаны. На гэты момант дэтанацыя спыненая, агонь лакалізаваны. На месцы працуюць усе спецслужбы. Жыхары некалькіх дамоў будуць выселены. Трымаю сітуацыю на асабістым кантролі. Прашу захоўваць спакой і давяраць толькі афіцыйнай інфармацыі“, – сказаў ён.

Тым часам у сацсетках пашыраюць відэа, дзе відаць наступствы ўлучнай атакі.

Паводле звестак Сіл абароны Поўдня Украіны, першая спроба ўдару па Новачаркаскаму ВДК была зроблена 24 сакавіка 2022 года ў порце акупаванага Бярдзянска.

«Сёння карабель акупантаў дабілі», – гаворыцца ў паведамленні.