BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адзначылі Дзень Волі (абноўлена)

Беларусы Варшавы адзначылі Дзень Волі. Святкаванне пачалося на плошчы Трох Крыжоў, працягнулася шэсцем да помніку Мікалаю Каперніку, а завяршылася вялікім электрычным канцэртам на Замкавай плошчы.

Цягам усяго дня з прамовамі выступалі палітычныя і грамадскія дзеячы, сярод якіх – Павел Латушка, Вячаслаў Сіўчык, Валер Сахашчык, экс-палітвязні. Таксама падзею падтрымалі музыкі: Lear, Піт Паўлаў, Зміцер Бартосік, Belarusian Truestory, Atesta, Litу Taler, Dzieciuki. Карагодны перфоманс зладзілі прадстаўнікі Школы беларускай традыцыйнай культуры.

Уражаннямі ад падзеі дзеліцца сувядучы падзеі, акцёр Аляксей Сапрыкін:

Вельмі ўсцешаны тым, што прыйшла вялікая колькасць людзей, што сапраўды атрымалася аб’яднацца розным арганізацыям, што мы бачым па спісе ўсіх іх, якія спрычыніліся да гэтага. І сапраўды атрымалася праявіцца, паказаць сябе, што беларусы ўсё ж такі памятаюць, яны не раствараюцца ў польскім асяроддзі, а спрабуюць далей працягваць барацьбу і  хочуць дамагчыся свабоды і незалежнасці сваёй краіны.

Цягам усёй імпрэзы ладзіўся збор данатаў для палітвязняў.

Арганізатары  падзеі — Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Народнае Антыкрызіснае Упраўленне, Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў “Да волі”,  суполка “Беларусы Варшавы”, Беларускі Моладзевы Хаб, Free Belarus Center, Рух Салідарнасці “Разам”, Музей Вольнай Беларусі, пры інфармацыйнай падтрымцы Беларускага Радыё Рацыя, радыё Ўнэт, Белсату і Еўрарадыё.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя