BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні пройдзе ўскладанне кветак да помніка Маці Чарнобыля

26 красавіка ў 12.00 у Парку Сапегаў у Антакалніс (Вільня) пройдзе ўскладанне кветак да помніка Маці Чарнобыля — у памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У цырымоніі возьме ўдзел Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі пасольстваў і дыпламатычных місій у Вільні. Плануецца, што Ціханоўская скажа некалькі слоў і потым адкажа на пытанні журналістаў. Акрамя таго, на пытанні адкажуць эксперты “Экадома”. Мерапрыемства адкрытае, запрошаны ўсе ахвочыя, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.