Румынія з 31 сакавіка будзе выдаваць шэнгенскія візы беларусам і іншым грамадзянам трэціх краін, Балгарыя — з 1 красавіка. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на амбасады гэтых краін у Менску.
У амбасадзе Румыніі ўдакладнілі, што будуць выдаваць шэнгенскія візы “на тэрмін да 90 дзён на працягу любога 180-дзённага перыяду”. Пры гэтым ёсць умова, кажуць дыпламаты: “Аднак, як правіла, заяўнік на візу павінен будзе звяртацца па візу ў тую дзяржаву, якая з’яўляецца асноўным пунктам прызначэння яго паездкі”.
У амбасадзе Румыніі ўдакладнілі, што візы, выдадзеныя да 31 сакавіка 2024-га, будуць дзейнічаць толькі для ўезду ў Румынію, Балгарыю і Кіпр.