“Белавія” і тураператар “ІНТЭРСІЦІ” аднавілі чартарныя рэйсы ў Катар.

Сёння, 4 сакавіка, самалёт Boeing 737-800 вылецеў у Доху са 182 пасажырамі на борце. Палёт зойме шэсць гадзін.
Палётная праграма запланавана да канца кастрычніка 2024 года.
Чартарную праграму з Беларусі ў Катар упершыню запусцілі ў 2022 годзе. Яна карысталася попытам, і яе падаўжалі ўлетку. Меркавалася, што палёты будуць выконвацца і ў зімовым сезоне. Аднак у верасні 2023 г. стала вядома, што катарскія ўлады адмовілі ў яе ажыццяўленні. Новая згода была атрымана ў студзені 2024 года.