BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль святла ў Вільні

Чатыры дні ў Вільні праходзіць фестываль святла, які прымеркаваны да 701-годдзя літоўскай сталіцы. Яго пачынаюць адзначаць з 25 студзеня.

YouTube player

У гэты дзень, 25 студзеня, у 1323 вялікі князь літоўскі Гедымін адправіў адзін са сваіх знакамітых лістоў у Еўропу. Як пішуць гісторыкі: праліўшы тым самым святло ў вачах Еўропы на гэтую пакуль малавядомую заходнееўрапейскую зямлю і назаўжды ўпісаўшы Вільню на карту Еўропы. Гэтая дата цяпер лічыцца днём нараджэння Вільні.

А калі падсвятляецца вежа Гедыміна, гэта азначае адно – Вільня святкуе свой дзень нараджэння, які распачынаецца фестывалем святла. Агні, якія свецяць у гэты час над вежай Гедыміна, дазволяць убачыць пачатак фестывалю нават з самых аддаленых раёнаў сталіцы.

Сёлета ў праграме фестывалю – 20 інсталяцый, яны створаныя мастакамі з Літвы, Францыі, Польшчы, Вялікабрытаніі і Нідэрландаў.

“Фестываль святла — гэта ўнікальны выраз культурнай разнастайнасці, які прадстаўляе ідэі, унікальныя праекты і навінкі мастакоў з розных краін і спрыяе міжнароднаму культурнаму абмену і дыялогу”, — сказаў дырэктар Віленскага культурнага цэнтра Паўлюс Юргуціс.

Інсталяцыі ўстаноўленыя на вуліцах старога горада, у скверах і ў дварах. Месцазнаходжанне кожнага аб’екта можна знайсці на спецыяльнай карце фестывалю ці на сайце.

YouTube player

Убачыць мастацкія аб’екты можна будзе ў дні фестывалю з 18.00 да 23.00.

Таксама 27 і 28 студзеня з 18.30 да 22.00 кожныя паўгадзіны можна далучыцца да экскурсіі па выставе “Šviesos slėpynės” у галерэі POP UP.

За апошнія пяць гадоў у асноўнай праграме Віленскага фестывалю свету быў прадстаўлены 91 аб’ект з 18 краін свету.

YouTube player
YouTube player
YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя