МЗС Ізраіля выступіла з тлумачэннем павелічэння колькасці выпадкаў няўзгаднення ўезду грамадзян Ізраіля ў Беларусь.
Ізраільскія ўлады звяртаюць увагу, што ў Беларусі існуюць наступныя законныя падставы для адмовы ва ўездзе замежнаму грамадзяніну:
– неадпаведнасць праязнога дакумента (разрыў, адсутнасць пустых старонак, праблема з візай);
– калі грамадзянін парушыў закон у Беларусі падчас папярэдніх візітаў, не адпрацаваўшы пені/не заплаціўшы штраф;
– калі грамадзяніна абвінавачваюць у парушэнні закону ў Беларусі ці ў іншай краіне;
– калі не даказана, што грамадзянін мае дастатковыя фінансавыя магчымасці для пакрыцця перыяду свайго знаходжання ў Беларусі;
– калі ёсць падазрэнне ў незаконным пасяленні;
– калі знаходжанне грамадзяніна ставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку, парушае грамадскі парадак, шкодзіць абароне маральнасці, шкодзіць здароўю насельніцтва, ставіць пад пагрозу правы і свабоды грамадзян Беларусі.