BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні з Новага замка прыбралі мемарыяльную шыльду Касцюшкі

Са сцяны Новага замка ў Гародні знікла драўляная мемарыяльная шыльда, прысвечаная знаходжанню ў Гародні Тадэвуша Касцюшкі, заўважыла Hrodna.life.

Шыльда размяшчалася злева ад цэнтральнага ўваходу ў Новы замак і была прысвечана падзеям паўстання 1794 года. Тады ў замку працавала Паўстанцкая парадкавая камісія, быў там і кіраўнік паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка. 30 кастрычніка 1794 года ён правёў у каралеўскім палацы нараду з кіраўнікамі паўстанцкіх атрадаў Вялікага Княства Літоўскага.

Шыльда, прысвечаная Касцюшку, была ўсталяваная ў 1994 годзе. Са сцяны замка яе знялі ў сярэдзіне красавіка — тыдзень-паўтара таму.

11 ліпеня 2023 года з тэрыторыі гарадзенскага чыгуначнага вакзала прыбралі 30-гадовы памятны знак паўстанцам 1863 года. Яго замянілі на памятную шыльду савецкім партызанам.