Цягам апошніх дзён адбываюцца моцныя масавыя атакі з боку Расеі па ўкраінскай тэрыторыі.
Прылятаюць дроны, ракеты, гучаць паветраныя трывогі, – распавёў pr-дырэктар холдынгу эмоцый «!FEST» Тарас Маселко:
— Цяпер, у апошнія дні, у нас былі даволі моцныя масавыя ўдары з выкарыстаннем розных сродкаў гэтай ракеты, балістычных ракет і ўдарных беспілотнікаў. Украінцам нанесеныя сур’ёзныя пашкоджанні, гэта значыць таксама былі ўдары па абʼектах інфраструктуры.
Паўнамаштабная вайна ва Украіне ўжо ідзе звыш 2 гадоў. На дадзены момант часткова ўстрыманая фінансавая дапамога з боку ЗША ды краін Захаду ўкраінскай дзяржаве
Беларускае Радыё Рацыя