Нацыянальны аэрапорт “Мінск” з 31 сакавіка пераходзіць на вясенне-летні расклад. Ён будзе дзейнічаць да 26 кастрычніка 2024 года.
У новым раскладзе зменіцца час выканання асобных рэйсаў.
У прэс-службе аэрапорта адзначылі наступныя асаблівасці новага раскладу:
Belarus Airways павялічвае колькасць рэйсаў у Ташкент да 5 у тыдзень;
чакаецца старт палётнай праграмы Red Wings з Архангельска ў красавіку і Beijing Capital Airlines з Сан’і ў траўні;
“Белавія” адкрые рэйсы ў Махачкалу (з 26 красавіка);
авіякампанія Azimuth працягне палёты ў Мінеральныя воды;
плануецца выкананне чартарнай праграмы авіяперавозак па папулярных курортных напрамках – Турцыя (Анталья, Бодрум, Ізмір) і Егіпет (Хургада, Шарм-эль-Шэйх).
Усяго ў раскладзе тры дзясяткі напрамкаў дванаццаці перавозчыкаў.
Aeroflot: Масква
Air China: Пекін
Azimuth: Мінеральныя Вады
Beijing Capital Airlines: Санья (з траўня)
Belavia: Астана, Баку, Батумі, Дэлі, Дубай, Екацярынбург, Ерэван, Казань, Калінінград, Кутаісі, Махачкала (з красавіка), Масква, Мурманск (з траўня), Санкт-Пецярбург, Сочы, Стамбул, Ташкент, Тбілісі, Туркменбашы, Шарджа
Nordwind/Ikar: Ніжні Ноўгарад, Перм
Pobeda: Масква, Санкт-Пецярбург
Red Wings: Архангельск (з красавіка), Уфа
Severstal Avia: Калуга, Чарапавец
Southwind Airlines: Стамбул
Belarus Airways: Ташкент
FlyDubai: Дубай