BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ніну Багінскую зноў аштрафавалі

Гэтым разам на 2400 рублёў. Актывістку судзілі за бел-чырвона-белы сцяжок, які міліцыянты пабачылі на тумбачцы ў яе кватэры.

Адміністрацыйную справу разглядаў суд Савецкага раёна Менска. Багінскай на ім не было (яна на суды прынцыпова не ходзіць), піша «Белсат». Нядаўна Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў за значок з выявай нацыянальнага сцяга, прышпілены да вопраткі. Міліцыянты склалі на яе пратакол як за «несанкцыянаваны пікет». Ніне Багінскай 77 гадоў. Яна – адзін з сімвалаў беларускіх пратэстаў, прыклад нязломнасці і непахіснасці. Яна ўдзельнічае ў апазіцыйным руху яшчэ з часоў СССР. За гэтыя дзесяцігоддзі яе дзясяткі разоў затрымлівалі. У кастрычніку 2020-га Аляксандр Лукашэнка назваў Ніну Багінскую перакананым чалавекам і загадаў «не забіраць яе з плошчаў». Але яе ўсё роўна затрымлівалі сілавікі.