BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы: „З Падляшша родам“: вёска Шасталы

На захадзе ад Бельска Падляшскага ёсць гэтак званая мяшчанская вёска Шасталы.

Як піша Івона Зінкевіч у сваёй кніжцы «Шасталы і Стрыкі. Мой першы свет» аднымі з найстарэйшых і найбольш папулярных прозвішчаў у гэтай вёсцы ёсць Пугацэвіч і Зінкевіч. У недалёкіх Стрыках – Чарняўскія, Таўвінскія і Казлоўскія. Жыхары гэтых дзвюх вёсак найчасцей жаніліся паміж сабою. Такая ёсць і сямейная гісторыя гераіні найнавейшай перадачы Анны Шайкоўскай з серыі «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі». Валянціна Чарняўская з дому Пугацэвіч распавядзе нам пра сваё пасляваеннае дзяцінства, а таксама больш раннія сямейныя гісторыі, якія пачула ад сваіх бабуль Таццяны і Марыі. Сярод іншага пра бежанства 1915 года.

Перадачу Анны Шайкоўскай з серыі « З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі», якой гераіняй будзе Валянціна Чарняўская родам з Шасталаў на Бельшчыне, слухайце ўжо заўтра а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя