
26 красавіка беларусы Варшавы выйшлі на “Чарнобыльскі марш-2024”. Акцыя, якую арганізавала Варшаўская суполка “Таварыства беларускай мовы” пры падтрымцы ініцыятывы “Беларусы Варшавы”, пачалася ў цэнтры Варшавы ля помніка Каперніку. Праходзіла пад лозунгам “Не ядравай зброі ў Беларусі!”. Гэта наш адказ Маскве і дыктатару ў Беларусі, – кажа адзін з арганізатараў першага “Чарнобыльскага шляху – 1996” Вячаслаў Сіўчык:
– У Беларусі тэрор і рэпрэсіі. Тая банда атручвала чарнобыльскімі радыёнуклідамі беларускую нацыю ў канцы 80-х. Сёння Лукашэнка працягвае гэтую палітыку і спрабуе тэрорам і рэпрэсіямі знішчыць Беларусь. Беларусы ў замежжы мусяць сказаць самае галоўнае: “Не ядравай вайне! Не расейскай ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі!”.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Мітынг, у якім прынялі ўдзел не толькі беларусы, але палякі і ўкраінцы, завяршыўся шэсцем да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.












Беларускае Радыё Рацыя