BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусаў падманваюць на жаданні стаць акцыянерамі “Газпрама”

Беларусаў падманваюць на жаданні стаць акцыянерамі “Газпрама”.

У сеціве злачынцы размяшчаюць рэкламу выгадных інвестыцыйных праектаў “Газпрама”. Патэнцыйная ахвяра запаўняе адмысловую заяўку і неўзабаве з ёю звязваецца куратар. Махляры пачынаюць тлумачыць, куды трэба залічыць грошы і пэўны час, пакуль грамадзянін не зразумее падставы, з яго выцягваюць сродкі.

Гэта напрамую датычыць фінансавай падрыхтоўкі грамадзян, – адзначае юрыст:

– Вельмі важны момант – кожнаму чалавеку неабходна павышаць узровень сваёй фінансавай адукацыі, то бок ведаць, якія схемы выкарыстоўваюць махляры. Найбольш важна – як ім неабходна супрацьстаяць. Для выканання гэтай задачы публікуюцца розныя матэрыялы, артыкулы наконт фінансавай адукацыі і ў прыватнасці наконт фінансавага махлярства. Матэрыял гэты абнаўляецца і актуалізуецца. І мы можам абараніць сябе самі. Для гэтага неабходна выконваць вызначаныя правілы.

На тыдні ў адзін з такіх сумнеўных праектаў жыхарка Менска пералічыла каля 60 тысяч беларускіх рублёў. Грамадзянам нагадваюць, што такім чынам акцыі нельга набыць.

Беларускае Радыё Рацыя