BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускую драўніну вязуць у ЕС пад выглядам казахстанскай – доказы

Апублікаваныя доказы, што драўніну з Беларусі ў абыход санкцый вязуць у Еўрасаюз пад выглядам казахстанскай. Польскія мытнікі кажуць, што не маюць фізічнай магчымасці правяраць сапраўднасць усіх мытных дэкларацый. Пра гэта распавядаюць журналісты ў сумесным расследаванні Беларускага расследавальніцкага цэнтра, праекта ўкраінскай рэдакцыі “Радыё Свабода” “Схемы” і польскага выдання Gazeta Wyborcza.

Калі ў 2022 годзе з Казахстана завезлі ў ЕС тавараў з дрэва на 14 мільёнаў еўра, то ў 2023 гэты імпарт вырас у пяць разоў — да 68 млн еўра. Аўтары расследавання прааналізавалі адзін з кантрактаў кампаній з Казахстан і Польшчы. Высветлілася, што подпісы і адбіткі пячатак на дакуменце казахстанскай кампаніі былі сфальсіфікаваныя. А прадстаўнік беларускай кампаніі-перавозчыка прызнаўся, што тавар прывезлі з Беларусі. І гэта не адзінкавы выпадак. Геаграфія паставак беларускай драўніны шырокая: Польшча, Літва, Латвія, Славенія, Венгрыя, Францыя, Германія, Бельгія, Чэхія, Эстонія. У здзелкахмаглі быць задзейнічаныя фірмы-пасярэднікі. Па згаданых фактах МУС Польшчы праводзіць праверк. (Еўрарадыё)

З 1 красавіка ў Беларусі зменяцца нормы бязмытнага ўвозу тавараў

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, фізічным асобам можна будзе ўвозіць тавары для асабістага карыстання на суму да 500 еўра і 25 кг (цяпер — да 1000 еўра і 31 кг). Калі тавары ўвозяцца для фізасоб у міжнародных пасылках і перавозчыкамі, прадугледжаны нормы 200 еўра і 31 кг. Што да тавараў, якія ўвозяцца паветраным транспартам, то нормы засталіся ранейшыя — 10 тысяч еўра і 50 кг.

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі рэгулярна падаўжаў дзеянне нормаў бязмытнага ўвозу тавараў. Апошні раз — леташняй восенню. Гэтае рашэнне перастане дзейнічаць 1 красавіка.

Прадаўцы аўтамабіляў просяць адмяніць рэгуляванне цэнаў у іх сферы

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прапанавала выключыць легкавыя аўтамабілі з-пад дзеяння нормаў пастановы Савета Міністраў № 713 “Аб сістэме рэгулявання цэнаў”, згодна з якімі цэны на легкавікі рэгулюе дзяржава. Адпаведнае паведамленне размясцілі на сайце арганізацыі. Сваю прапанову арганізацыя грунтуе на матэрыялах праведзенага перад гэтым міні-даследавання. Для яго запрасілі ў Белстата інфармацыю пра індэксы спажывецкіх цэн на легкавыя аўтамабілі за перыяд са студзеня 2023 года па люты 2024-га. Са звестак вынікае, што цэны на легкавікі на працягу гэтага перыду прыкметна знізіліся. А прычына гэтага ў тым, што на рынку продажаў новых легкавікоў дамінуе айчынная кампанія “БелДжы”, кантроль за цэнамі гэтага вытворцы выконвае дзяржава. А іншыя аўтадылеры вызначылі сваю цэнавую палітыку з аглядкай на лідара рынку.

У асацыяцыі адзначылі, што з прычыны рэгулявання цэн беларускі аўтабізнэс пазбавіўся традыцыйных у сусветнай практыцы інструментаў стымулявання продажаў. Аўтабонусы, аўталізінг, рэклама – страцілі сваю эфектыўнасць.

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота з адкрытых крыніц.