
25-26 красавіка ў грузінскім Батумі адбыліся два канцэрты беларускага гурта Naviband. Канцэрты былі прысвечаны 10-годдзю гурта і музыкі выканалі як старыя, так і зусім новыя песні, запісаныя за некалькі апошніх месяцаў
Беларусы, што былі на канцэртах, падзяліліся сваімі ўражаннямі:
— Мне спадабалася атмасфера, столькі людзей прыйшло. Так класна было. Столькі цёплых словаў сказалі выступоўцы: і ў падтрымку беларусаў замежжа, і падтрымку палітвязняў. З улікам таго, што ўсё адбываецца, было прыемна вельмі цёпла, атмасферна чуць такія песні, якія я слухаю перыядычна.
— Вельмі добры канцэрт, нават не чакаў. Прыйшоў з жонкай, нам вельмі спадабалася. Адзін з найлепшых у Батумі канцэртаў. Вельмі ўражаны.







У канцы выступа музыкі запрасілі на вялікі канцэрт у Варшаве да юбілея свайго гурта. Канцэрт адбудзецца 25 траўня ў клубе Progresja
Беларускае Радыё Рацыя