BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чаму беларускі калій падае ў цане? І прычым тут Кітай?

Цэны на калій зніжаліся ўвесь мінулы год. І сёлета лепш таксама не стане. Здаецца, стане горш. Прынамсі на гэта намякаюць свежыя дадзеныя кітайскай статыстыкі.

За першыя два месяцы гэтага года Кітай павялічыў куплю калійных угнаенняў на чвэрць, піша udf.name са спасылкай на ютуб-канал «Беларусы і рынак». Гэта калі лічыць у тонах. А вось калі лічыць у грошах, то цана закупкі гэтых угнаенняў, наадварот, стала на траціну менш. Аб’ёмы куплі выраслі, а выдаткі на іх куплю, наадварот, зменшыліся. Усяго за студзень-люты Кітай купіў 2,64 млн тон калію на суму 832 млн долараў.

А ў кітайцаў больш грошай, а ў нас – менш. Цяпер Кітай купляе калій па 316 даляраў за тону. А год таму цана была 590 даляраў за тону.

Але нават гэтая новая цана, якая амаль у два разы ніжэй леташняй, усё роўна вышэй сярэдняй цаны сусветнага рынку. І гэта дрэнная навіна для «Беларуськалія». Таму што, хутчэй за ўсё, цэны будуць і далей зніжацца.

Таму што калійны рынак уладкаваны вельмі спецыфічна. Кітай і Індыя — гэта два самыя буйныя пакупнікі калію. Гэтыя краіны заключаюць доўгатэрміновыя кантракты на пастаўку ўгнаенняў па фіксаванай цане. І потым гэтая цана становіцца арыенцірам для ўсіх астатніх пакупнікоў.

Пры гэтым, паколькі Кітай — гэта самы буйны пакупнік калійных угнаенняў у свеце, паколькі ён дамаўляецца аб куплі адразу вельмі буйных партый, то для яго дзейнічае прыстойная зніжка. Цана для Кітая звычайна ніжэй, чым для ўсіх астатніх пакупнікоў.