BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскія фермеры разблакавалі адзін з пунктаў пропуску на мяжы з Украінай

Кірунак разблакавалі часова, польскія фермеры вернуцца туды на працягу некалькіх дзён, паведамляе unian.net.

Фота: УНІАН

Па стане на раніцу 10 сакавіка на мяжы з Польшчай заблакіравана пяць напрамкаў. Польскія фермеры, як і анансавалася, часова спынілі блакіраваць пункт пропуску “Кракавец”. Пра гэта ў эфіры тэлемарафону паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

“Польскія фермеры працягваюць блакіраваць рух. Па стане на цяпер – на пяці напрамках. Да гэтага, як вядома, было шэсць. У ноч з 8 на 9 сакавіка яны спынілі свае дзеянні ў напрамку руху пункта пропуску “Кракавец”. Гэта, уласна, часова. Яны адзначылі, што свае дзеянні адновяць дзесьці 13 чысла. Такую інфармацыю мы маем ад польскіх калегаў”, – распавёў прадстаўнік ДПСУ.

Паводле яго слоў, хаця Кракавец разблакаваны і рух адбываецца інтэнсіўны, там працягвае заставацца чарга з грузавікоў на тэрыторыі Польшчы ў чаканні перасячэння мяжы ў бок нашай дзяржавы. Гэта недзе каля 600 грузавікоў.

На астатніх пяці напрамках, дзе працягваецца блакіроўка, прыкладна 1700 грузавых транспартных сродкаў сукупна стаяць у чэргах для перасячэння мяжы, дадаў Дземчанка.

У цэлым польскія фермеры прапускаюць пэўную колькасць грузавікоў у бок Украіны. Поўнасцю заблакаваны праезд грузавых транспартных сродкаў у двух напрамках у бок Польшчы – “Ягадзін” і “Шэгіні”, у напрамку Украіны на гэтых пунктах пропуску ёсць нязначны рух.

У ДПСУ падкрэслілі, што кіроўцы і перавозчыкі шукаюць альтэрнатыўныя маршруты і магчымасці аб’езду. Апошнім часам назіраецца павелічэнне чэргаў на граніцы з суседнімі краінамі, у прыватнасці, Славакіяй, Венгрыяй і Румыніяй.